Пяць краінаў выступілі за аднолькавыя санкцыі для Беларусі і Расіі
Дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расіі
Ірландыя, Польшча і краіны Балтыі прапануюць Еўрасаюзу ўвесці супраць Беларусі такія жа санкцыі, як і супраць Расіі. Гэтыя краіны накіравалі ў Еўракамісію такі праект прапановаў адносна дзявятага пакета санкцый.
Яны хочуць як мага мацней ударыць па эканоміцы Беларусі, каб рэжым спыніў дапамагаць Крамлю ў вайне супраць Украіны. Таксама яны мяркуюць, што гэта перашкодзіць Расіі абыходзіць санкцыі. Бо сёння Беларусь абкладзеная нашмат больш мягкімі санкцыямі, чым Расія. Што спарадзіла, напрыклад, "картачны турызм" — расіяне едуць у нашу краіну, каб адкрыць рахунак у банку і вярнуць сабе магчымасць аплачваць замежныя пакупкі і сэрвісы.
Ну а супраць Крамля прапануецца працягнуць уводзіць наступныя санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.