П'янага і абкуранага беларуса, які перавозіў наркотыкі, затрымалі ў Сопаце

П'янага беларуса з наркотыкамі злавілі ў Польшчы

П'янага беларуса з наркотыкамі злавілі ў Польшчы / паліцыя Сопата

1 студзеня паліцыя польскага Сопата затрымала нецвярозага грамадзяніна Беларусі. У яго машыне знайшлі псіхатропы і наркотыкі.

BMW, за рулём якога быў 32-гадовы беларус, паліцыянты спынілі каля 7-й гадзіны раніцы. Падчас размовы з кіроўцам яны адчулі пах алкаголю, а таксама заўважылі, што мужчыну гаворыць з цяжкасцю.

Алкатэст паказаў у кіроўцы 1,5 праміле алкаголю, а аналіз сліны выявіў сляды марыхуаны.

У самім аўто паліцыянты знайшлі ў сумцы на заднім сядзенні таблеткі, пакеты з крышталічным рэчывам, белы парашок, сушаныя расліны. Экспертыза выявіла, што гэта былі 268 порцый сінтэтычнага наркотыку клефедрону, а таксама марыхуана, гашыш і псіхатропныя рэчывы.

У адпаведнасці з польскім заканадаўствам беларусу можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне наркотыкаў і да 3 гадоў — за п'янае кіраванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі