Пяскоў адказаў на пытанне аб двайніках Пуціна
Уладзіміра Пуціна чакаюць у Гаазе
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне аб двайніках Уладзіміра Пуціна. Ён сцвярджае, што іх у яго няма.
"Я вам магу сказаць, што ніякіх няма двайнікоў, што тычыцца працы і гэтак далей, — цытуе словы Пяскова крамлёўская прэс-служба. — Ведаеце, гэта адносіцца да катэгорыі абсурдных інфармацыйных качак, якія з зайздроснай упартасцю абмяркоўвае цэлы шэраг СМІ. І нічога, акрамя ўсмешкі, гэта, вядома, не выклікае".
Сапраўды, апошнім часам усё часцей замежныя СМІ пішуць, што Пуціну на некаторых мерапрыемствах і ў паездках "дапамагае" двайнік. Такая неабходнасць узнікла нібыта з-за сур'ёзных праблем са здароўем прэзідэнта РФ. Дзмітрый Пяскоў кажа, што з ім "усё добра".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.