Уладзімір Пуцін — пра двайнікоў

Уладзімір Пуцін — пра двайнікоў

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у вялікім інтэрв'ю ТАСС пракаментаваў чуткі пра яго шматлікіх двайнікоў. У інтэрнэце дастаткова шмат публікацый на гэтую тэму, у якіх аналізуюцца фота і відэа Пуціна, называюцца мянушкі двайнікоў: "Гаварун", "Банкетны", "Удмурт".

Журналіст Андрэй Вандэнка паказаў Уладзіміру Пуціну самыя папулярныя пошукавыя запыты на яго тэму. Прэзідэнт Расіі іх агучыў, у тым ліку і "Пуцін двайнік доказы".

Мне апошняе падабаецца: "Пуцін двайнік доказы". Вы сапраўдны? — спытаўся Вандэнка.

— Так, — кажа Пуцін.

— А двайнік ёсць?

— Не.

— І не было?

— Не.

— А тэма ўзнікала калі-небудзь такая?

— Узнікала.

— І?..

— Ну і я адмовіўся ад двайнікоў. Гэта было ў самыя цяжкія часы барацьбы з тэрарызмам.

— Гэта значыць пачатак 2000-х?

— Так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі