40% падсудных могуць адправіць з расійскіх СІЗА на вайну ва Украіну

У расійскіх калоніях усё менш і менш жадаючых ісці на фронт

У расійскіх калоніях усё менш і менш жадаючых ісці на фронт / storage.googleapis.com

Улады Расіі плануюць адправіць на вайну ва Украіну каля 40% з 60 тысяч падсудных, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах. Пра гэта пішуць "Важные истории" са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны РФ. А пакуль ідзе аналіз, колькі з падсудных прыдатныя да вайсковай службы і гатовыя заключыць кантракт. Пра гэта ж сведчаць і адвакаты.

Дзярждума Расіі 24 верасня прыняла закон, які дазваляе падсудным заключаць кантракты з Мінабароны РФ на стадыі суда. Яго яшчэ не падпісаў Уладзімір Пуцін. Рашэнне адпраўляць на вайну падсудных сведчыць пра тое, што прыток зняволеных змяншаецца. Дзясяткі тысяч іх ужо загінулі ці былі параненыя, а некаторыя трапілі ў палон. Таксама яно сведчыць і пра тое, што ўлады РФ не рашаюцца праводзіць новую мабілізацыю і працягваюць шукаць "альтэрнатыўныя" варыянты папаўнення сваёй арміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі