Пясочная бура пад Мастамі трапіла на відэа

Пясочная бура пад Мастамі трапіла на відэа

Небывалая пясочная бура назіралася на дарозе каля Мастоў на Гродзеншчыне. Відавочцам незвычайнай для Беларусі з'явы стаў гродзенец Аляксандр, паведамляе партал "АўтаГродна".

Па словах мужчыны, бачнасць была прыкладна пару метраў. Кіроўцу давялося запаволіць рух амаль да поўнага прыпынення. 

"Слуп пылу падняўся з палёў і накрыў дарогу. Не кожны раз такі туман бывае", — апісвае свае ўражанні Аляксандр. 

На думку мужчыны, гэтага можна было б пазбегнуць, калі б вакол дарогі былі зялёныя насаджэнні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі