Пётр Ялфімаў прайшоў у наступны раўнд шоў “Голас” (відэа)
Беларускі спявак выйшаў пераможцам з трэцяга этапу конкурсу — накаўтаў
У гэты раз на сцэне сустрэліся тры ўдзельніка з кожнай каманды. Толькі двое з іх маглі працягнуць свой удзел у бітве за званне "Лепшага Голасу".
Ад каманды Леаніда Агуціна ў гэты вечар на рынгу выступілі Пётр Ялфімаў, Георгій Мелікішвілі і Этэры Бэрыашвілі. У выніку ў наступны этап прайшлі Ялфімаў і Бэрыашвілі.
"Голас" адрозніваецца ад звыклых тэлевізійных шоў. З 150 прэтэндэнтаў на ўдзел у праекце настаўнікі набралі ў свае каманды па 14 чалавек. Пры гэтым настаўнікі ацэньвалі толькі галасы канкурсантаў, не бачачы іх саміх.
Настаўнікі праекта — Дзіма Білан, Леанід Агуцін, Аляксандр Градскі, Пелагея.