Пытанне пра далучэнне Украіны да ЕС адклалі да лета
ЕС адклаў да лета далучэнне Украіны
Пытанне пра ўступленне Украіны ў Еўрасаюз адклалі да лета, перадае DW. Для гэтага няма неабходнай базы, кажа старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
"Мы ўсё яшчэ працуем над перамоўнымі рамкамі. Я мяркую, што яны не будуць гатовыя да еўрапейскіх выбараў, а пасля іх, таму што, улічваючы развіццё розных перамоўных пазіцый, гэта зойме нейкі час. Але я думаю, што летам, на пачатку лета мы будзем гатовы", — тлумачыць фон дэр Ляен.
Выбары ў Еўрапарламент маюць адбыцца з 6 па 9 чэрвеня.
Заяўку на ўступленне ў ЕС Украіна падала 28 лютага 2022 года — неўзабаве пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі. 23 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі савет надаў ёй статус кандыдата на ўступленне ў ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.