Рада беларускай інтэлігенцыі: Мы заўсёды лічылі Навадворскую сваёй

“З пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі мы вестку аб смерці Валерыі Іллінічны Навадворскай. Яна нарадзілася ў Беларусі, у горадзе Баранавічы, і мы заўсёды лічылі яе сваёй — ганарыліся і захапляліся”, — цытуе заяву Радыё Свабода.

Рада беларускай інтэлігенцыі выказвае захапленне яе ўменнем пры любых абставінах заставацца свабоднай, мужнасцю, адвагай і гатоўнасцю ў адзіночку змагацца з высокапастаўленымі нягоднікамі:

“Яе сумленне — як чысты хімічны элемент, у прыродзе такое сустракаецца вельмі рэдка. Менавіта па ёй кожны мог праверыць свае жыццёвыя кампрамісы, свае памкненні і свае ўчынкі”.

“Магчыма, у гэтым і было яе прызначэнне. Уся яе творчасць, як і ўсё яе адметнае жыццё, — гэта працяг вялікай чаадаеўскай традыцыі казаць царадворцам праўду. Менавіта гэтая традыцыя сёння асабліва важная, бо толькі яна, а не танкі і не ўстаноўкі „Град“, здольная захаваць павагу да нашых моваў і культураў”, — гаворыцца ў заяве Рады беларускай інтэлігенцыі, апублікаванай у суботу, 12 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі