Радары на дарогах Беларусі будуць правяраць наяўнасць тэхагляду ў аўто

Радар / sb.by
Радар / sb.by

У Беларусі "лісты шчасця" будуць прыходзіць яшчэ часцей. Цяпер радары, якія фіксуюць хуткасць на дарогах, будуць правяраць аўтамабілі яшчэ і на наяўнасць тэхагляду. Тыя, у каго няма, рызыкуюць атрымаць штраф.

Як паведамляе СЗАТ "Бяспечныя дарогі Беларусі", кантроль будзе весціся як у Мінску, так і ў рэгіёнах.

Паводле звестак "Белтэхагляду", за студзень-верасень дазволы атрымалі больш за 1 мільёна 50 тысяч аўтамабілістаў. Пры гэтым астатнія, а іх большасць (па дадзеных ДАІ, у Беларусі больш за 4 млн транспартных сродкаў), працягваюць ездзіць без тэхагляду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі