Радаван Караджыч асуджаны на 40 гадоў зняволення
70-гадовы Радаван Караджыч асуджаны на 40 гадоў зняволення. Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі прызнаў былога лідара баснійскіх сербаў вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці. А менавіта — у злачынствах у Босніі і Герцагавіне падчас вайны 1992-1995 гадоў. Караджыча прызналі вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы ў 1995-м. Ён сваёй віны не прызнае, заявіў, што падасць апеляцыю.
Караджыча шукалі 13 гадоў. Толькі ў ліпені 2008 года яго затрымалі ў Белградзе. Суд працягваўся з 2009-га.
Фота: АР