Радыё Ўнэт прыпыніла вяшчанне праграм на беларускай мове
Радыёстудыя, ілюстрацыйнае фота
Радыё Ўнэт праз адсутнасць фінансаў заявіла пра часовае спыненне працы на беларускай мове. "На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі", — гаворыцца ў заяве рэдакцыі. Праз гэта СМІ быў вымушаны часова прыпыніць працу. Журналісты падзякавалі слухачам і гасцям праграм. "Верым у лепшае. І яшчэ пачуемся!" — адзначаецца ў заяве.
Нагадаем, што радыё Ўнэт пачало працу ў лістападзе 2020 года. Яго стварылі беларускія журналісты, якія праз рэпрэсіі былі вымушаныя пакінуць краіну. Беларуская рэдакцыя працуе як частка польскага Radio Wnet. Праграммы, падрыхтаваныя беларусамі, выходзяць у эфір кожны будні дзень раніцай і ўвечары.
Як піша БАЖ, беларускія праграмы пакуль са штодзённага эфіру не здымаюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.