Раман Пратасевіч цалкам прызнаў абвінавачанне
Раман Пратасевіч на судзе / БЕЛТА
Раман Пратасевіч у поўным аб'ёме прызнаў абвінавачанне, выстаўленае яму. Пра гэта ён паведаміў журналістам перад пачаткам суда.
У Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы заснавальнікаў тэлеграм-канала NEXTA. Двое з абвінавачаных — Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — знаходзяцца за мяжой, іх судзяць завочна. На судзе прысутнічае трэці абвінавачаны, Раман Пратасевіч, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Мінску.
Адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам суда, Пратасевіч заявіў, што пра сваіх былых калег гаварыць не будзе, бо для яго даўно ўсё ясна.
Ім выставілі абвінавачванні па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Таксама Генпракуратура патрабуе спагнаць з іх больш за 30 мільёнаў рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.