“Расатам” памяняў кіраўніка будаўніцтва Беларускай АЭС

“Расатам” памяняў кіраўніка будаўніцтва Беларускай АЭС

Віцэ-прэзідэнтам па праекце Беларускай АЭС расійскага АТ "НІАЭП" (уваходзіць у дзяржкарпарацыю "Расатам", група кампаній ASE) прызначаны Віталь Медзякоў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ASE.

Юрый Пуставой, які ўзначальваў будаўніцтва Беларускай АЭС з 2012 года, вызвалены ад займанай пасады па стане здароўя, гаворыцца ў паведамленні. Кіраўнік групы кампаній ASE Валерый Лімарэнка высока ацаніў уклад Пуставога ў беларускі праект: "Беларуская пляцоўка з'яўляецца ўзорнай з пункту гледжання арганізацыі будаўніцтва. Тут паспяхова і эфектыўна прымяняюцца самыя сучасныя інструменты і тэхналогіі па кіраванні праектамі. І ў гэтым вялікая асабістая заслуга Юрыя Пуставога".

Медзякоў раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта НІАЭП па праектах у Расіі, быў дырэктарам па будаўніцтве Растоўскай АЭС.

Беларуская АЭС, якая будуецца пры ўдзеле Расіі пад Астраўцом у Гродзенскай вобласці, будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю да 2.400 мегават. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення.

Раней ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блока БелАЭС планаваўся на 2018 год, другога — на 2020-ы. Аднак на сёння вывучаецца пытанне магчымай карэкціроўкі графіка будаўніцтва Беларускай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі