Рашэнне па зыску фатографа Матолькі да БТ суд вынесе 5 верасня
Рашэнне па зыску блогера і фатографа Антона Матолькі да Белдзяржтэлерадыёкампаніі суд вынесе ў панядзелак. 2 верасня адбылося чарговае судовае паседжанне па гэтай справе. Матолька сцвярджае, што БТ выкарыстала яго здымкі з сеціва без дазволу і патрабуе грашовай кампенсацыі ў 0,01 капейкі. Кампенсацыю ён гатовы атрымаць на картку.
Прадстаўнікі БТ заяўляюць, што забароны на выкарыстанне здымкаў не было, да таго ж, паўночнае ззянне, якое засняў фатограф, — гэта “з’ява сацыяльнага характару”, а самі здымкі не з’яўляюцца мастацкім творам.
Антон Матолька абураны, што пасля выкарыстання гэтых здымкаў яго называюць фатаграфам, які аддае фота на БТ і з-за гэтага ён атрымаў моцны стрэс.
Фотаздымкі паўночнага ззяння Матолькі зрабіў сёлета ў сакавіку. Пазней з яго дазволу іх размясціў партал TUT.by, а затым — іншыя СМІ, у тым ліку БТ, якое не прасіла ў аўтара дазволу.