Расія дасць Беларусі адтэрміноўку па дзеючых крэдытах
Расія дасць Беларусі адтэрміноўку плацяжоў па дзеючых крэдытах да 2016 года. Пра гэта паведамляе ТАСС па выніках сустрэчы ўрадаў дзвюх краін, якая адбылася сёння ў Маскве. Гаворка ідзе пра крэдыты ў 110 мільёнаў долараў і 760 мільёнаў долараў, пагадненні пра якія былі падпісаныя ў сакавіку і ліпені гэтага года.
У матэрыялах сустрэчы адзначаецца, што Беларусь цалкам выконвае свае бягучыя фінансавыя абавязанні.
Сёлета знешняя пазыка Беларусі склала 55% ад ВУП. Паводле эканамічных экспертаў, гэта з’яўляецца небяспечнай мяжой. Апроч Расіі, сярод крэдытораў нашай краіны — Міжнародны валютны фонд, а таксама Кітай.
Фота: Bymedia