Расія не пацвердзіла вызваленне ўкраінскай лётчыцы Саўчанкі

Ілля Новікаў, адзін з адвакатаў ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі паведаміў, што Расія пакуль не прыняла рашэння пра вызваленне яго падабароннай. Тым часам украінка 62-і дзень працягвае галадоўку ў СІЗА "Лефортава".

Як паведаміў сёння ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка, на мінскім саміце была дасягнутая дамоўленасць пра вызваленне палоннай украінскай лётчыцы.

Па словах Новікава, якія перадае ВВС, у пятніцу, 13 лютага, абарона падасць апеляцыю на падаўжэнне арышту Саўчанкі. 10 лютага суд падоўжыў яе арышт да 13 траўня. "Будзем працягваць, як быццам мінскага мемарандума няма", — адзначыў адвакат.

На думку другога адваката Саўчанкі, Марка Фейгіна, справа лётчыцы будзе працягвацца і завершыцца толькі ў судзе.

Парашэнка: Дасягнутая дамоўленасць пра вызваленне лётчыцы Саўчанкі

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі