Расія ўжо забрала з Беларусі 80 тысяч тон "бруднай" нафты

Расія ўжо забрала з Беларусі 80 тысяч тон "бруднай" нафты

"Брудная" нафта з трубаправода "Дружба" рэверсам пайшла назад у Расію, інфармуе прэс-служба "Белнафтахіма".

Нафта падаецца ў напрамку расійскай станцыі "Унеча" па другой галіне трубаправода з 24 траўня. На 00:00 гадзін 27 траўня з беларускай тэрыторыі ўжо адпраўлена больш за 80 тысяч тон нафты.

Транспартаванне чыстай нафты на Мазырскі НПЗ і ва ўкраінскім напрамку адбываецца ў планавым рэжыме паводле графікаў прапампоўкі.

ААТ "Нафтан" працуе на паніжанай загрузцы. Прадпрыемства перапрацоўвае нафту, якая паступае па нафтаправодзе Сургут — Полацк і мае стандартныя паказчыкі якасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі