Расія забараніла пастаўкі свініны з Беларусі

Расія забараніла пастаўкі свініны з Беларусі

Рассельгаснагляд з 10 красавіка забараняе пастаўкі жывых свіней, свініны і свінагадоўчай прадукцыі з Беларусі ў Расію. Гэтыя санкцыі на сайце расійскага ведамства тлумачацца васьмю выпадкамі, калі ў гатовай мясной прадукцыі з нашай краіны выявілі генетычны матэрыялу віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС). 

Пад забарону трапіць таксама мяса ад дзікоў, рогакапытная, гарбарная, кішэчная сыравіна, шчацінне, паляўнічыя трафеіяў, атрыманыя ад успрымальных відаў жывёл, не падвергнутых поўнай таксідэрмічнай апрацоўцы. Таксама санкцыі закрануць усе віды кармоў і кармавых дабавак для свіней, за выключэннем кармавых дабавак хімічнага і мікрабіялагічнага сінтэзу і гатовых кармоў, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку (тэмпература не ніжэй за +70 градусаў, час апрацоўкі не менш за 20 хвілін).

Геном вірусу АЧС выявілі бранскія спецыялісты ў пробах гатовай мясной прадукцыі Гомельскага мясакамбінату — сасісках "Кракаўскіх" і каўбасе варанай "Часнычная Смак".

Рассельгаснагляд падкрэслівае, што 5 сакавіка звяртаўся да беларускіх калег, каб удакладніць эпізаатычны стан на тэрыторыі краіны, у тым ліку па афрыканскай чуме свіней. Пісьмовага адказу беларускі бок не даў, а па тэлефоне запэўнілі, што ўспышак захворвання на тэрыторыі краіны няма. Зыходзячы з гэтага расійскія спецыялісты падазраюць, што іх беларускія калегі ўтойваюць прысутнасць вірусу АЧС на тэрыторыі краіны.

Акрамя таго ў прадукцыі ААТ "Гомельскі мясакамбінат" былі выяўленыя бактэрыі групы Listeria monocytogenes. Таму Рассельгаснагляд з 10 красавіка ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз у Расію прадукцыі гэтага прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі