Расія заблакавала заяву ААН з нагоды трагедыі ў Марыупалі

Савет бяспекі ААН ў ноч на 25 студзеня не змог ўзгадніць заяву з нагоды абстрэлу Марыупаля. Нагадаем, што ахвярамі трагедыі сталі каля 30 мірных жыхароў.

Як паведамляе РБК, найбольшыя спрэчкі наконт дакументу ўзніклі паміж Вялікабрытаніяй і Расіяй. Дэлегацыя Вялікабрытаніі настойвала, каб Савет бяспекі ААН асудзіў асобныя заявы баевікоў. У прыватнасці, згадвалася заява кіраўніка так званай "ДНР" Аляксандра Захарчанкі, які ў пятніцу заявіў, што не збіраецца ісці на перамір'е з кіеўскімі ўладамі падчас наступу войскаў "ДНР".

Аднак Расія, якая валодае правам вета ў Савеце бяспекі ААН, заблакавала тэкст дакумента.

У панядзелак, 26 студзеня, можа прайсці новае пасяджэнне Савета бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне.

Тым часам ва Украіне нядзеля 25 студзеня абвешчаная днём жалобы ў сувязі з гібеллю мірных жыхароў Марыупаля. Як адзначае УНІАН, адпаведны Указ № 30/2015 Пётр Парашэнка падпісаў сёння ўначы.

Фота — Fotobank / Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі