Расіянам паказалі фэйкавы фінал моладзевага чэмпіянату свету па хакеі
5 студзеня ў фінале моладзевага чэмпіянату свету па хакеі зборная Канады выйграла ў Расіі з лікам 4:3.
Аднак шмат хто з расійскіх заўзятараў вырашыў, што чэмпіёнам стала Расія, якая выйграла з лікам 5:3.
Вырашальныя матчы моладзевага чэмпіянату свету па хакеі першапачаткова планавалі паказваць на тэлеканале "Матч ТВ". Але калі ў паўфінал выйшла зборная Расіі, сетку змянілі: і паўфінал, і фінал паказалі па "Першым" тэлеканале, піша sports.ru.
А канал "Матч ТВ" вырашыў у той самы час паказаць фінал моладзевага чэмпіянату свету 2011 года: на ім Расія выйграла ў Канады. У выніку шмат хто з расіян быў упэўнены ў перамозе сваёй зборнай. На гэтую вуду трапіўся нават старшыня камітэта Дзярждумы па фізкультуры, спорту, турызме і справах моладзі Міхаіл Дзегцяроў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.