Расіянцы Сафіі Сапега выставілі абвінавачанні па сямі артыкулах

Расіянцы Сафіі Сапега выставілі абвінавачанні па сямі артыкулах

Крымінальную справу супраць Сафіі Сапега перадалі пракурору для накіравання ў суд, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 

Расіянку абвінавачваюць па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу. Напрыклад, за "распальванне варажнечы" дзяўчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.  

Сафіі выставілі наступныя абвінавачанні: 

ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў складзе групы асоб);

ч. 4 арт. 16 і 364 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да міліцыянтаў);

ч. 4 арт. 16 і 365 (пагрозы, паклёп ці распаўсюд звестак пра міліцыянтаў);

ч. 4 арт. 16 і 366 (арганізацыя гвалту і пагроз у дачыненні да службовых асоб);

ч. 4 арт. 16 і 389 (арганізацыя пагрозы забойствам ці гвалту ў дачыненні да суддзяў);

ч. 4 арт. 16 і 198 (перашкода дзейнасці журналістаў з пагрозай ужывання гвалту);

ч. 1 і 2 арт. 203-1 (наўмысны збор інфармацыі і персанальных звестак іншай асобы).

Сапега была затрыманая ў траўні разам з Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля пасадкі самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Спачатку расіянку трымалі ў СІЗА, а з чэрвеня разам з Пратасевічам яна жыла пад хатнім арыштам. У верасні стала вядома, што ёй працягнулі арышт да 25 снежня.
 
Праваабаронцы прызналі дзяўчыну палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі