Расіяне паказалі, якую ялавічыну везлі з Беларусі (шакіруючае відэа)

Расіяне паказалі, якую ялавічыну везлі з Беларусі (шакіруючае відэа)

Расіяне паказалі, якую ялавічыну і ў якіх жахлівых умовах везлі з Беларусі. Відэа з'явілася на сайце Рассельгаснагляду. Прэс-служба гэтага ведамства паведамляе, што тры аўтамабілі з грузам былі затрыманыя на тэрыторыі Бранскай і Смаленскай абласцей.

Першы выпадак быў зафіксаваны 8 траўня. Супрацоўнікі ФСБ затрымалі два грузавыя мікрааўтобусы, якія перавозілі з Беларусі больш за 7 тон ялавічыны. Мала таго, што на яе не было ніякіх дакументаў, дык перавозілі груз з парушэннем тэмпературных умоў транспарціроўкі разам з пабочнымі прадметамі. На відэа можна пабачыць, што на ялавічыне мухі.

Гэты груз расіяне вярнулі ў Беларусь. 11 траўня мытнікі і супрацоўнікі ФСБ затрымалі фуру ўжо на Браншчыне. Кіраваў аўтамабілем грамадзянін Беларусі. У грузавіку налічылі каля 8 тон ялавічыны. Яе таксама перавозілі ў антысанітарных умовах. На груз не было неабходных дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі