Расіяне паставілі Беларусь сярод бяспечных турыстычных накірункаў на 10-е месца

Расіяне паставілі Беларусь сярод бяспечных турыстычных накірункаў на 10-е месца

Расіяне паставілі Беларусь сярод бяспечных турыстычных накірункаў на 10-е месца. Турысты з Расіі звяртаюць увагу на вялікую колькасць праваахоўнікаў у нашай краіне, а таксама на "выхаванасць мясцовых жыхароў". Спецыяльнае даследаванне праводзілася ў сацсетках на замову ria.ru, было ахоплена 15 тысяч чалавек.

Самымі бяспечнымі краінамі расійскія турысты назвалі Паўднёвую Карэю (21%), Японію (15%), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (12%) і Сінгапур (10%). Далей ідуць Ісландыя (9%), Фінляндыя (8%), Швецыя і Швейцарыя (па 7%), Нарвегія (6%). Наша краіна атрымала толькі 5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі