Расіяне пазіравалі каля забітых украінцаў і тапталіся па сцягу (фота)
Як вядома, днямі група батальёна "Айдар" трапіла ў засаду расійскага спецназа на Луганшчыне.
Загінулі не менш за 11 байцоў. Адзін з вайскоўцаў, які вырваўся і дабраўся да сваіх, распавёў, што чуў, як адзіночнымі стрэламі дабівалі параненых украінцаў. У інтэрнэце з'явіліся фота расійскіх спецназаўцаў, якія пазіруюць на фоне трупаў ды топчуць украінскі сцяг.
"Айдар" дагэтуль не можа забраць целы загінулых, паколькі ў той раён трэба прабівацца з боем, а ў дадзены момант захоўваецца перамір'е.
Больш здымкаў гл. тут.