Расіяне прымусова вывозілі ўкраінцаў у Беларусь — МУС Украіны
Дзіця на падбітым расійскім танку ў Кіеўскай вобласці / Reuters
Расійскія вайскоўцы падчас акупацыі Кіеўскай вобласці выкрадалі і прымусова вывозілі мірных жыхароў у Беларусь. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці Андрэй Небытаў.
"Падчас расследавання крымінальных вытворчасцяў, звязаных з ваеннымі злачынствамі, мы высветлілі, што вельмі шмат людзей вывозілі на тэрыторыю Беларусі прымусова, стварыўшы там вельмі цяжкія ўмовы жыцця", — цытуе Небытава УНІАН. Паводле ягоных словаў, гэтыя людзі і цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і РФ — у паліцыі ёсць сведкі. Там таксама разлічваюць, што гэтыя вывезеныя людзі змогуць выйсці на сувязь і паведаміць пра сябе.
Украінская паліцыя, паводле словаў Небытава, працягвае пошукі людзей, якія зніклі падчас баявых дзеянняў. Толькі ў Кіеўскай вобласці знікла каля 300 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.