Расіяне ўзялі ў палон да 80 украінскіх марпехаў у Феадосіі

Як паведамляе УНІАН, паводле некаторых звестак, расіяне ўзялі ў палон і вывезлі на грузавіках у феадасійскі порт да 80 марпехаў. Ім пагражаюць крымінальнымі справамі. З гэтага можна зрабіць выснову, што ўкраінцы супраціўляліся і ў расіян могуць быць пацярпелыя.
 

Нагадаем, напярэдадні марпехі Феадосіі адрынулі расійскі ўльтыматум аб здачы зброі. Яны збіраліся выехаць з Крыма разам са зброяй і тэхнікай на грузавіках і БТРах пад украінскім сцягам. Праўда, загаду на эвакуацыю не было. Украінскія байцы абяцалі не складаць зброю і страляць на паражэнне ў выпадку штурму.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі