Расіяне, якія трапілі ва ўкраінскі палон, адказалі Мінабароны Расіі (відэа)

На YouTube з'явіліся новыя відэазапісы са сведчаннямі расійскіх вайскоўцаў, якія днямі трапілі ва ўкраінскі палон. Іх абнародавала Служба бяспекі Украіны ў адказ на заяву Міністэрства абароны Расіі, якое сцвярджала, што палонныя "не з'яўляліся дзеючымі вайскоўцамі Узброеных Сілаў Расійскай Федэрацыі".

На відэа абодва расіяне пацвердзілі, што яны дзеючыя вайскоўцы Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі. Капітан Яўген Ерафееў сказаў, што ён служыць у 3-й брыгадзе ГРУ, якая базуецца ў Тальяці. На Данбасе ён апынуўся ў пачатку красавіка ў складзе атрада брыгады, які складаўся з 3 рот. Яны базаваліся ў прыватным сектары Луганска. Усе байцы атрада былі грамадзянамі Расіі. Сам Ерафееў быў камандзірам групы з 12 чалавек. "Задача ставілася весці разведку і назіранне за пярэднім краем праціўніка і часткамі апалчэння і казакоў", — распавядае афіцэр.

Па словах капітана, калі ён быў паранены і бачыў, што яго могуць узяць у палон, то хацеў узарваць сябе гранатай, але не дацягнуўся з-за параненай рукі. "Нікому гэтая вайна не патрэбна", — кажа ён у канцы відэазапісу.

Сяржант Аляксандр Аляксандраў пацвердзіў словы капітана Ерафеева. Ён таксама заявіў, што служыць у 3-й брыгадзе спецназу ГРУ. У палон ён быў захоплены, калі, паранены, рабіў сабе перавязку.

Нагадаем, учора ў Тальяці каля вайсковай часткі, дзе служылі вайскоўцы, якія трапілі ў палон, прайшла акцыя пратэсту. Праўдападобна, у ёй удзельнічалі сваякі вайскоўцаў. Акцыю разагнала паліцыя, паведаміла ВВС. Расія адмаўляе, што яе вайскоўцы ваююць на Данбасе. Прадстаўнікі так званай "Луганскай народнай рэспублікі" заявілі, што ў палон да ўкраінцаў трапілі "два байцы Народнай міліцыі "ЛНР" і нават прадэманстравалі нейкія іх пасведчанні.

Палонныя расійскія вайскоўцы далі паказанні ўкраінцам (фота, відэа)

Выказваюцца меркаванні, што ўкраінскі бок можа прапанаваць Расіі абмен палонных вайскоўцаў ГРУ на ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі