Расіяне "заданацілі" УСУ больш за мільярд долараў — "Сбербанк"
Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота
За 2024 год расіяне перадалі невядомым асобам 2,8 мільярда долараў (250 мільярдаў расійскіх рублёў). Такую суму расійскім СМІ назваў намеснік сташыні "Сбербанка" Станіслаў Кузняцоў.
Паводле яго, 40% ад гэтых грошай пайшлі на дапамогу Уўброеным сілам Украіны — гэта больш за 1 мільярд долараў.
У "Сбербанку" кажуць, што зазвычай махляры тэлефануюць праз месенджары і называюцца супрацоўнікамі МУС, ФСБ або Цэнтрабанку. Нярэдка яны просяць перавесці грошы на "бяспечны рахунак" ці паведаміць код з СМС.
Раней паведамлялася, што "ўкраінскія кол-цэнтры" летась выманілі ў беларусаў больш за пяць мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.