Расіянін, асуджаны ў РБ і прызнаны палітвязнем, пагадзіўся паехаць на вайну

Антон Лысаў

Антон Лысаў / spring96.org

Расіянін Антон Лысаў, асуджаны ў Беларусі на 10 гадоў пазбаўлення волі і прызнаны палітвязнем, пагадзіўся паехаць на вайну ва Украіну. Праваабаронцам стала вядома, што пасля гэтага восенню 2023-га ён быў вызвалены з калоніі і экстрадаваны ў Расію, паведамляе паведамляе @dissidentBY.

Лысаву 24 гады. Ён быў затрыманы ў кастрычніку 2021-га. Праз год разам з Захарам Таразевічам у Мінску быў асуджаны за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Аляксея Волкава. Таразевіч атрымаў 7,5 года калоніі.

Антон Лысаў, які адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 3 ("Віцьба"), раней пісаў заяву на імя Яўгена Прыгожына з просьбай узяць яго ў склад вагнераўцаў на вайну. Але тады план па вызваленні з беларускай калоніі не спрацаваў.

Былы сукамернік Лысава, які сядзеў разам з ім, расказаў "Нашай Ніве", што той прызнаваў атрыманне замовы спаліць машыну за грошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі