Расіянку аштрафавалі за статус "Слава Украіне" ў WhatsApp на карэйскай мове
У Расіі баяцца праўкраінскіх лозунгаў / epa
Расіянку аштрафавалі за статус "Слава Украіне" ў WhatsApp на карэйскай мове, піша @sotaproject. Ён з'явіўся 1 лютага і быў аператыўна заўважаны сілавікамі. На 38-гадовую жыхарку Сочы склалі пратакол за "прапаганду нацысцкай сімволікі ці сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый". Адбыўся суд, які прысудзіў штраф — 2 тысячы расійскіх рублёў (28 долараў). Сваю віну жанчына прызнала.
Як адзначае @astrapress, гэта першы выпадак, калі ў Расіі распачалі справу за асабісты статус у WhatsApp.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.