Расіянку з дзецьмі пасля прарыву з Польшчы ў Беларусь перадалі дыпламатам РФ

Жанчына з дзецьмі перабягае польска-беларускую мяжу / vk.com/gpkgovby
Жанчына з дзецьмі перабягае польска-беларускую мяжу / vk.com/gpkgovby

Расіянку з дзецьмі, якая напярэдадні прарвалася з Польшчы ў Беларусь, перадалі дыпламатам РФ з генконсульства ў Брэсце. Пра гэта ў сераду паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт РБ.

Здарэнне на памежным пераходзе Тэрэспаль-Брэст адбылося раніцай 30 траўня. Грамадзянін Расіі, які ехаў на легкавіку з боку Польшчы, пратараніў шлагбаўм. Мужчыну затрымалі палякі. Яму пагражае адказнасць за спробу сілавога перасячэння мяжы і знішчэнне маёмасці. Жанчына і трое дзяцей паспелі выйсці з машыны і перайсці мост — на тэрыторыю Беларусі.

Двое дзяцей маюць шведскае грамадзянства. Па словах жанчыны, іх сям'я жыла ў Швецыі. Аднойчы мясцовыя органы ўлады распачалі спробу забраць дзяцей і часова перадаць іх у прыёмную сям'ю. Аднак па выніках судовага разбору дзяцей удалося пакінуць з бацькамі. Пасля гэтага выпадку расіяне вырашылі вярнуцца на радзіму. Апошні год жылі ў Польшчы. Яны меркавалі, што на мяжы могуць узнікнуць праблемы з-за грамадзянства дзяцей і іх не прапусцяць, ці нават забяруць. Так расіянка тлумачыць учынак мужа, які прарваўся праз мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі