Расійская апазіцыя мітынгуе на Балотнай плошчы ў Маскве
Акцыя прысвячаецца ўгодкам першага "Марша мільёнаў". Ён завяршыўся сутыкненнямі з паліцыяй і масавымі арыштамі.
Арганізатары сённяшняй акцыі планавалі зладзіць шэсце і мітынг, аднак сталічныя ўлады дазволілі толькі мітынг.
Як інфармуе РБК, арганізатары ацанілі колькасць удзельнікаў мінімум у 30 тысяч чалавек. Паліцыя кажа пра 7 тысяч мітынгоўцаў.
Мітынг стартаваў з хвіліны маўчання. Яна была абвешчаная ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася сёння падчас падрыхтоўкі да мерапрыемства: пры мантажы сцэны на Балотнай плошчы загінуў адзін з рабочых.
Вядуць мерапрыемства тэлевядоўца Таццяна Лазарава і палітык Дзмітрый Гудкоў.
Пазней стала вядома, што мітынг завяршыўся без значных эксцэсаў.
Фота — novayagazeta.ru