Расійская школьніца на ўроку выдала песню рэпера за верш Мандэльштама
Расійская школьніца з Хабараўскага краю на ўроку рускай літаратуры замест верша Осіпа Мандэльштама прачытала тэст песні папулярнага рэпера і атрымала пяць балаў — найвышэйшую адзнаку. Як піша meduza.io са спасылкай на мясцовыя СМІ, настаўніца літаратуры не заўважыла падмены.
11-класніца выдала за твор Мандэльштама песню “Переплетено” рэпера Oxxxymiron. Яе сябры ў былі ў захапленні. “Наста Ан — мой кумір! На літры расказала песню Аксімарона, сказала, што гэта верш Мандэльштама і атрымала за гэта 5”, — напісалі яны ў Твітэры.
Відэазапіс адказу Насты на ўроку літаратуры таксама трапіў у сацыяльныя сеткі.