Расійскі "Атаммаш" адправіў у Беларусь корпус першага рэактара для АЭС
Намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк наведаў "Атаммаш" — Валгадонскі філіял АТ "АЭМ-тэхналогіі". Ён прыняў удзел у цырымоніі адпраўкі ў Астравец корпуса рэактара для першага энэргаблока Беларускай АЭС. Па словах Міхадзюка, якія перадае БЕЛТА, корпус адпавядае ўсім патрабаванням па якасці.
Таксама беларускі чыноўнік азнаёміўся з вырабам корпуса рэактара для другога энэргаблока і парагенератараў. Ён паведаміў, што дамовіўся з кіраўніцтвам расійскага прадпрыемства пра дадатковыя мерапрыемствы па сумесным кантролі якасці з беларускага і расійскага бакоў.
Нагадаем, што першы энэргаблок на Беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020-м.
Фота: seogan.ru