Расійскі блогер расказаў, што запалохалі гульца БАТЭ Станіслава Драгуна

Расійскі блогер расказаў, што запалохалі гульца БАТЭ Станіслава Драгуна

Расійскі футбольны блогер Яўген Савін у інтэрв'ю DW расказаў, што ў Беларусі запалохалі гульца БАТЭ Станіслава Драгуна. Восенню 2020-га ён асудзіў гвалт сілавікоў і падтрымаў баскетбалістку Алену Леўчанка, якая трапляла за краты. А пасля быў вымушаны прыбраць з Instagram пост.

"Яго адхілілі ад зборнай на самы важны матч, запалохалі настолькі, што ён мне асабіста казаў: "Жень, я баюся", — кажа Савін. — І мне пасля гэтага яшчэ распавядаюць, што спорт па-за палітыкай. У Беларусі спорт дакладна ў палітыцы".

Яўген Савін на сваім YouTube-канале нядаўна расказваў пра сітуацыю ў Беларусі, пра ўціск іншадумцаў у беларускім футболе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі