Футбаліст БАТЭ Станіслаў Драгун падтрымаў Алену Леўчанка
Футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі Станіслаў Драгун падтрымаў Алену Леўчанка. Вядомую беларускую баскетбалістку адправілі на 15 сутак арышту за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. "Лена, трымайся, — піша Драгун у сторыс свайго інстаграм-акаўнта. — Я заўсёды захапляюся тым, што ты робіш для беларускага народу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.