Расійскі рынак застаўся амаль без беларускай свініны

Расійскі рынак застаўся амаль без беларускай свініны

Сёлета ў студзені-сакавіку пастаўкі свініны з Беларусі ў Расію склалі 0,26 тысячы тон. Гэта на 80,2% менш, чым у студзені-сакавіку мінулага года, піша agronews.com.

Пастаўкі замарожанай свініны склалі 0,045 тысячы тон — у 9 разоў менш, чым у студзені-сакавіку 2017 года. Астуджанай свініны прывезлі ў чатыры разы менш, чым год таму, — 0,22 тысячы тон.

Да 1 красавіка 2018 года пагалоўе свіней ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Расіі вырасла на 5,2% (на 1 186,3 тысячы галоў) за год. Цяпер яно складае 24 млн галоў. У сельгасарганізацыях колькасць жывёл за год вырасла на 7,6% (на 1 448,8 тысячы галоў) і дасягнула 20,5 млн галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі