Расійскі "Сбербанк" набыў недабудаваны "Некемпінскі" за $50 млн

Расійскі "Сбербанк" набыў недабудаваны "Некемпінскі" за $50 млн

Расійскі "Сбербанк" закрыў здзелку па набыцці кампаніі "Эліт Эстэйт", якая з'яўляецца заказчыкам на будаўніцтве элітнага гатэля побач з цыркам ў Мінску, вядомага ў народзе як "Некемпінскі". Пра гэта са спасылкай на інфармаваныя крыніцы і прэс-службу беларускага "БПС-Сбербанка" піша TUT.BY.

"Здзелка зачыненая. Падпісаны цэлы шэраг дакументаў па здзелцы. Праведзены разлік з банкамі-крэдыторамі", — пракаментавалі сітуацыю ў прэс-службе "БПС-Сбербанка".

Па словах суразмоўцаў, здзелка стала магчымай дзякуючы прэферэнцыям для інвестара, якія кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў сваім указам №110. Згодна з дакументам, "Сбербанк" стаў уладальнікам 100% "Эліт Эстэйт" за 1,99 рубля. Увогуле ж абыйшоўся расійскаму банку ў $50 млн. На гэтую ​​суму "пацягнула" ўрэгуляванне праблемнай запазычанасці перад "БПС-Сбербанком", Белінвестбанкам і "Банкам ВТБ" (Беларусь).

Згодна з палажэннямі ўказа Лукашэнкі, запазычанасць перад банкамі была ўрэгуляваная з дысконтам у 47%. 

"Сбербанк" збіраецца дабудаваць шматфункцыянальны комплекс ля цырка. Узнавіць работы плануецца ўжо да канца гэтага лета. Указ рэгламентуе заканчэнне будаўніцтва "Некемпінскі" да 31 снежня 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі