Расійскія блогеры: УСУ ўзялі Ізюм і Ліман

Горад Ізюм пасля абстрэлу расійскімі ракетамі​ / РИА Новости
Горад Ізюм пасля абстрэлу расійскімі ракетамі​ / РИА Новости

Прарасійскія крыніцы пішуць, што УСУ ўзялі Ізюм і Ліман. Па іх інфармацыі, расійскай арміі давялося адступіць, каб пазбегнуць акружэння. Раней з'явіліся паведамленні аб дэакупацыі Купянска — трэцяга па велічыні горада ў Харкаўскай вобласці. Гэта пацвярджае і СБУ.

Ізюм, таксама горад у Харкаўскай вобласці, — яшчэ адно месца з велізарным значэннем для забеспячэння расійскай арміі.

"Украінскія сілы могуць знішчыць расійскія пазіцыі вакол Ізюма, калі перарэжуць наземныя лагістычныя лініі РФ на поўнач і поўдзень ад Ізюма, — адзначалі напярэдадні аналітыкі Амерыканскага інстытута вывучэння вайны. — Калі УСУ атрымаецца гэта зрабіць, яны змогуць стварыць кацёл вакол горада і разбурыць значную частку расійскіх пазіцый на паўночным усходзе Украіны".

Афіцыйнай інфармацыі аб уцёках расійскага войска з Ізюма і Лімана (гэта горад у Данецкай вобласці) ад Генштаба Украіны пакуль не паступала. Крэмль увогуле не каментуе сітуацыю аб украінскім контрнаступе з самага яго пачатку. 8 верасня ўкраінскі сцяг узняўся над вызваленай Балаклеяй, 10-га — над Купянскам.

Калі інфармацыя аб узяцці УСУ Лімана і Ізюма пацвердзіцца, атрымаецца, што за суткі ўкраінскія войскі захапілі вялікі плацдарм на левым беразе Северскага Данца.

Российские блогеры: ВСУ взяли Изюм и Лиман
Скан размышлений одного из создателей "Д/ЛНР" Игоря Стрелкова-Гиркина

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі