Расійскія касманаўты шукаюць на МКС стружку, якая засталася пасля свідравання

Расійскія касманаўты шукаюць на МКС стружку, якая засталася пасля свідравання

Расійскія касманаўты шукаюць на Міжнароднай касмічнай станцыі стружку, якая засталася пасля свідравання. Таксама яны мусяць узяць пробы клею, якім была прылепленая тканіна на дзірцы ў сценцы карабля, інфармуе ria.ru са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне. Фота і відэа на Зямлю ўжо дасланыя. Новыя доказы маглі б дапамагчы расследаванню ў пошуку вінаватага. Калі яны будуць знойдзеныя, іх адправяць на бліжэйшым караблі ў пачатку кастрычніка.

Скандал выбухнуў 30 жніўня — NASA паведаміла, што на МКС выявілі ўцечку паветра ў адкрыты космас (спрацаваў датчык). Прычыну гэтага знайшлі ў расійскім караблі "Саюз МС-09", які састыкаваны з станцыяй. Там была 1,5-міліметровая дзірка. Экіпаж разгерметызацыю ліквідаваў (выкарысталі спецыяльны герметык).

Пачалося расследаванне, "Роскосмос" шукае вінаватых. Алег Арцемьеў, касманаўт беларускага паходжання, які знаходзіцца на МКС, зрабіў выснову, што гэта не вынік удару мікраметэарыту, дзірка была прасвідраваная. Мяркуецца, што зроблена гэта было на Зямлі падчас зборкі карабля. І кіраўнік "Роскосмоса" Дзмітрый Рагозін гэта пацвердзіў, інфармуе forbes.ru. А дэпутат Дзярждумы РФ Максім Сураеў не выключае, што дзірку мог зрабіць "псіхічна няўстойлівы касманаўт", якому захацелася вярнуцца на планету. І гэтая версія таксама разглядаецца.

Цяпер усе касмічныя караблі правераць на наяўнасць браку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі