Расійскія СМІ паведамляюць пра дэсант "Правага сектару" ў Славянску
2 траўня ў гэтым украінскім горадзе праходзіць антытэрарыстычная аперацыя.
Пасля таго, як украінскія сілавікі ўзялі пад кантроль ускраіны горада, пачалося зацішша. Ахвяры ёсць з абодвух бакоў. Антытэрарыстычны цэнтр СБУ Украіны запатрабаваў, каб баевікі склалі зброю.
РІА "Новости" паведамляе, што на ўскраіне Славянска, у раёне чыгуначнага вакзалу, прызямліўся верталёт, які высадзіў узброеных людзей. Яны, нібыта, апранутыя ва ўніформу з сімволікай "Правага сектару". Там ужо знаходзіліся каля 10 бронемашын і ўкраінскія вайскоўцы. Мясцовыя жыхары спрабуюць перашкодзіць прасоўванню сілавікоў.
Фота — instagram.com