Расійскія вайскоўцы ішлі здаваць экзамен на берэт, а трапілі ва ўкраінскі палон

Расійскія вайскоўцы ішлі здаваць экзамен на берэт, а трапілі ва ўкраінскі палон

Дваіх расійскіх вайскоўцаў затрымалі ўкраінскія памежнікі ў Луганскай вобласці. Як інфармуюць украінскія СМІ, яны служаць у адной з частак унутраных войскаў МУС РФ. Паводле слоў затрыманых, яны накіроўваліся ў Армавір у Краснадарскі край "з мэтай здачы экзаменаў на права насіць берэт цёмна-зялёнага колеру" і ва Украіну трапілі выпадкова. Маладыя людзі былі апранутыя ў ваенную форму з апазнавальнымі знакамі расійскіх унутраных войскаў.

Цяпер Кіеў вырашае, што рабіць з замежнікамі, якія "заблукалі" на ўкраінскай тэрыторыі, у раёне пункта пропуску "Мелавое".

Здымак з архіву. Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі