Расійскія войскі прарываюцца ў Кіеўскую вобласць з тэрыторыі Гомельшчыны
![Расійскія войскі прарываюцца ў Кіеўскую вобласць з тэрыторыі Гомельшчыны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dpsu-2402.jpg.webp?itok=_v64MdC_)
Расійскія войскі пайшлі на прарыў дзяржаўнай мяжы Украіны ў Кіеўскай вобласці. Як паведамляюць украінскія памежнікі,ваенная тэхніка ўвайшла праз кантрольна-прапускны пункт Вільча.
Па іншы бок мяжы — беларускі пункт пропуску Аляксандраўка. Гэта Нараўлянскі раён Гомельшчыны — зона адчужэння, адселеная пасля Чарнобыльскай ктастрофы.
Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, яны прынялі бой разам з васкоўцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.