Раскосмас хоча пабудаваць сваю арбітальную станцыю і сысці з МКС
МКС / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Расія плануе сысці з МКС пасля 2024 года, цытуе РІА Новости новага кіраўніка Раскосмаса Юрыя Барысава.
На сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным ён сказаў, што ўсе абавязацельствы перад замежнымі партнёрамі будуць выкананыя да гэтага часу. Расія ж плануе пабудаваць ўласную арбітальную станцыю.
Будаўніцтва расійскай станцыі пачнецца не раней за 2028 год. Але РІА Новости піша, што ўжо ў тым жа 2028 годзе туды можа адправіцца першы экіпаж.
NASA заявіла, што пакуль не атрымлівала афіцыйнага паведамлення пра намер Расіі выйсці з праграмы, піша ВВС.
МКС — сумесны праект пяці касмічных агенцтваў. ЗША, Расія і іх партнёры разам працавалі на МКС з 1998 года. Гэты праект мусіў дзейнічаць да 2024 года, але ЗША хацелі падоўжыць яго са згоды партнёраў яшчэ на 6 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.