Распрацаваная тэхналогія “тачпада” на ўласнай скуры (відэа)

Распрацаваная тэхналогія “тачпада” на ўласнай скуры (відэа)

Кампанія The Future Interfaces Group распрацавала спецыяльны “тачпад”, які можа месціцца на ўласнай скуры. Ён мае назву SkinTrack.

Новая тэхналогія складаецца з пярсцёнка, які падае бесперапынны сігнал пераменнага току высокай частаты, і адчувальнага бранзалета з некалькімі электродамі.

SkinTrack вымярае рознасць фаз для вылічэння 2D-каардынатаў месцаў, да якіх дакранаецца палец.

Кампанія паведамляе, што гэтая тэхналогія ў будучыні можа быць інтэграваная у smartwatches.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі