Рассельгаснагляд праверыць дзесяць беларускіх прадпрыемстваў
З 10 па 14 красавіка інспекцыя Рассельгаснагляда разам з прадстаўнікамі беларускай ветэрынарнай службы праверыць 10 беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў прадукцыі жывёльнага паходжання. Як паведамляецца на сайце ведамства, яны наведаюць як малочныя, так і мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Праверка ў тым ліку закране і пастаўшчыкоў сыравіны на прадпрыемствы, якія трапілі пад інспекцыю.
Таксама Рассельгаснагляд уводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю да прадукцыі сямі беларускіх прадпрыемстваў. На думку расійскіх спецыялістаў, прадукцыя з іх пастаўляецца з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнай саюза і Расійскай Федэрацыі.
Пад гэтыя санкцыі трапілі наступныя прадпрыемствы:
1. ААТ "Гомельскі мясакамбінат" — выяўленыя бактэрыі групы Listeria monocytogenes ў ялавічыне (2 выпадкі);
2. ААТ "Малако" г. Віцебск вытворчы цэх г. Новалукомль — выяўлены сульфаксід альбендазолу, сульфон альбендазолу ў пітным пастэрызаваным малацэ;
3. ААТ "Малочны свет" — у сыры выяўлены натаміцын;
4. КВУП "Мазырскія малочныя прадукты" — выяўлены сульфаксід альбендазолу, сульфон альбендазолу ў пітным пастэрызаваным малацэ;
5. ААТ "Пружанскі малочны камбінат" — у сыры выяўлены натаміцын;
6. ААТ "Рагачоўскі МКК", філіял па вытворчасці сыроў — у сыры выяўлены натаміцын;
7. Смаргонскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства — выяўленыя бактэрым групы Listeria monocytogenes у ялавічыне.
У дадатак Рассельгаснагляд выказвае занепакоенасць, што з Беларусі ўсё часцей вязуць у Расію турэцкія памідоры. Сёлета за 3 месяцы расійскія інспектары спынілі ўвоз 23 партый турэцкіх таматаў, якія ехалі з Беларусі з падробленымі фітасанітарнымі суправаджальнымі дакументамі.
"Незаконны абарот раслінаводчай прадукцыі на ўнутраным рынку здольны аказваць істотны негатыўны ўплыў на развіццё легальнага бізнэсу", — перасцерагае Рассельгаснагляд.