Рассельгаснагляд: Са Мсціслава ідзе масла, для якога там няма абсталявання

Рассельгаснагляд: Са Мсціслава ідзе масла, для якога там няма абсталявання

Махлярскую схему паставак малочнай прадукцыі выкрылі эксперты Рассельгаснагляду на беларускім прадпрыемстве. Інспекцыя наведала шэсць беларускіх прадпрыемстваў — вытворцаў прадукцыі жывёльнага паходжання.

Сярод іншага расіяне наведалі вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Мсціслаўмалако" (гандлёвая марка "Бабушкина крынка"). Падчас інспекцыі выявілася, што на прадпрыемстве няма вытворчага абсталявання для вытворчасці сухой малочнай прадукцыі і сметанковага масла. Пры гэтым указаная прадукцыя адгружалася з прадпрыемства і мела ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, выдадзеныя ветслужбай Мсціслаўскага раёна.

На думку Рассельгаснагляду, гэты факт сведчыць пра адсутнасць кантролю з боку ветслужбы Беларусі пры вытворчасці малочнай прадукцыі ды яе далейшым экспарце. Таксама расіяне заяўляюць пра ўдзел беларускай ветслужбы ў махлярскіх схемах пры вытворчасці прадукцыі і легалізацыі незаконнага бізнэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі