Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі прадукцыі Слуцкага сыраробнага камбіната
Рассельгаснагляд чарговы раз паведамляе пра нядобраякасных пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі з Беларусі.
У сухім абястлушчаным малацэ, вырабленым на Клецкім філіяле прадпрыемства ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", паўторна былі выяўленыя антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы. У сувязі з гэтым з 28 сакавіка Рассельгаснагляд часова забараніў пастаўкі прадукцыі з гэтага прадпрыемства.
Таксама расійскае ведамства ўводзіць рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі наступных прадпрыемстваў:
— ЗТАА "Белдан" (выяўленне бактэрый групы Listeriamonocytogenes у субпрадуктах свіных замарожаных);
— ТАА "Праймілк" (выяўленне тэтрацыкліну ў сыроватцы малочнай сухой падсырнай).