Рассельгаснагляд знайшоў у беларускай прадукцыі “санкцыйную” сыравіну

Рассельгаснагляд знайшоў у беларускай прадукцыі “санкцыйную” сыравіну

Рассельгаснагляд зноў выступіў з абвінавачаннямі на адрас Беларусі. Паводле гэтага кантрольнага ведамства, на тэрыторыю Расіі трапляе беларуская прадукцыя, вырабленая з “санкцыйнай” сыравіны. Напрыклад, Рассельгаснагляд выявіў кантрабанду ялавічыны з Украіны — беларусы выраблялі з яе прадукты і завозілі на расійскі рынак.

У сувязі з гэтым з 30 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі 5 беларускіх прадппрыемстваў — ТАА “Вахавяк плюс”, ТАА “Мясакамбінат Кошалева”, ТАА “Мясакамбінат Мір”, ТАА “Велград” і ПУП “Камянецкі сыраробчы завод”.

17 красавіка Рассельгаснагляд ужо ўвёў часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі ААТ “Малочныя горкі”.

Цяпер Расія патрабуе ад Беларусі ліквідаваць выяўленыя парушэнні і падрыхтаваць каментары да папярэдняй справаздачы, якія павінны падаваць вычарпальную інфармацыю наконт зробленых захадаў па сутнасці кожнага выяўленага парушэння. Расійскае кантрольнае ведамства патрабуе дакументальнага пацверджання выпраўлення, іначай пытанне адмены часовых абмежаванняў разглядацца не будзе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі